Бо нам выпау лёс такi!

Не! Ўсе вершы пра каханне
я не напісаў яшчэ,
Бо жыве маё жаданне
с табой бачыцца часцей,

Бо іду дзе, ці працую -
я табой адной жыву!
Кропелькі дажджу цалую
іх каханаю заву.

Ты з'яўляешся вясёлкай
у дыяментах свежых рос.
І хоць на двары золка -
для сустрэч няма пагроз!

Нас вітацьмуць наша Туча,
і Руда, і Машукі.
Пры сустрэчы немінучай,
бо нам выпаў лёс такі!


Рецензии