Каханай!

Каханая... Злятае з вуснаў гук,
І забываюцца сумненні і трывогі!
Каханая... Пяшчоты тваіх рук
Знімаюць боль і гаркату дарогі.

Каханая... Святло тваіх вачэй
Мне сэрца азарае ўночы!
Каханая... І час ідзе шпарчэй,
Няма цябе - і ён стаіць, не крочыць!

Каханая... Зноў на душы вясна!
І роднай вёскі чую пах  забыты.
Каханая... Ты зорка мне адна!
І мой сусвет - тваіх зор малахіты!


Рецензии