Печаль перед Вселенной

"Смутак  перад  Сусьветам".

Мігцела  зорка  у  начы...
Адна – скрозь  дзірку  ў  хмарах...
Там, дзе  Яна – такая  Далячынь –
што  колькі  не  ляці – ўсё  мАрна...

А  неба  чыстае  калі  ўначы...
То, зорак – Цьма, да  звар’яцеласьці...
Жыцця  ня  хопіць  учыніць  магчымасьць –
да  кожнай  даляцець,
калі б  хацелась  мне...

Навошта  ж  нам,
такая  вось  Прастора –
з  мільярдамі  жаданых  месц,
каб  пабываць ?
Калі  мы  да  Зямлі  прытОраны –
нам  тут  і нараджацца,
тут – і  паміраць...
*+*
2 снежня 2014 г.

**(зорка – звезда; хмары – тучи;  мАрна – бесполезно;
да  звар’яцеласьці – до  сумасшествия;  магчымасць – возможность;
жаданых – желанных; прытораны – привязаны).


Рецензии