Так не бывае...

Так  не  бывае –
каб  жыццё  пражыць,
як  быццам  п’еш, і  п’еш,
са  смагаю,з  крыніцы...
Бо, цягнуць  ў  вір  такія  дні-цяжы –
што  згодзен  сам  ты, нават, утапіцца...

Так  не  бывае –
каб  ты  жыў, і  жыў,
як  быццам  вечнасць  богам  даравана...
Бо, з  той  хвіліны – да  канца  бяжыш,
як  ты – ад  пупавіны  адарваны...

Так  не  бывае –
каб  ты  ўвесь  век  тужыў,
як  быццам  Сьвет  супраць  цябе – у  змове...
Бо, толькі  тым  і  трэба  даражыць –
што  ты  жывеш,
няхай  і  выпадкова...
*+*
20  лістапада 2014 г.
**(смага - жажда; вір - омут,водоворот; згодзен - согласен; хвіліна - миг;
тужыў - горевал; Сьвет - Мир; у  змове - в  сговоре; няхай - пусть  даже;
выпадкова - случайно)


Рецензии
Добры верш.

Але тут:
"...каб ты век увесь тужыў," магчыма недагляд. Не лепш, бо так не бывае, але дакладней так "каб ты ўвесь век тужыў".

Владимир Войтюлевич   20.11.2014 22:49     Заявить о нарушении
Дзякую, падправіў. Справа ў тым, што Вершы -
неяк неверагодна з'яўляюцца,
узімку - калі я п'ю каву з цыгарэтамі - на лоджыі у Менску,
а улетку - пад яблыняй у Косава...
Вось так...

Олег Буйницкий   20.11.2014 23:06   Заявить о нарушении