I ласкi словы б замянялi!

Дамоў так хочацца - туды,
Папіць з калодзежа вады,
І палічыць на небе зоры!
Прабегчы босым па расе,
Сабраць у жменю песні ўсе,
Што салавейка ўранку творыць.
Абняць каханае калені
І ў белым месяца зіхценні
прыціснуцца к матулі-грушы...
І, цішыню каб не парушыць,
Адбіцца ценем на зямлі
Там, дзе на Божы свет прышлі.

Не верыцца, што ўсё ў былым,
што ўсё жыло адно імгненне!
Пагас агонь. І  ў небе дым
Закончыў шлях пераўтварэння
Матэрый свету. Толькі мроі
Жыцця і дзеяў бег імклівы
Вядуць карцінамі з сабою.
Той час былы, дзе мы, шчаслівы
Сядзелі ў хаце каля грушы.
І час застыў, каб не спяшалі,
А ўдосталь гаварылі б душы,
І ласкі б словы  замянялі!

О час! Цябе я не ганю!
Дазволь занесці ва ўспаміны,
Усё што меў я і чым жыў,
як малахітам свежых ніў
зіхцеў вачэй мне рай адзіны!
Дзе сонейка маё звычай
радзімы песні напявала
і голас чысты, як ручай,
мне гавырыў, што пакахала!

Ляцелі крылы белых рук,
мяне ўздымалі за сабою,
быў пацалункаў чуцен гук,
бялелі ўноч грудзей сувоі!
Няўжо ўсё гэта прайшло,
і болей нам не давядзецца
убачыць ранкам зноў сяло,
адчуць, як гулка б'ецца сэрца?

Я веру, што і ў новы год
Бог падаруе  нам сустрэчы,
каб новых пашукаць прыгод,
бо  век кароткі чалавечы!


Рецензии