Майму крытыку

Я пішу табе, ты сэрцам крытыкуеш,
бо са мной ты на адной струне.
І душой адразу ўсё пачуеш,
што не ўдалося словам сказаць мне!

Ты мяне натхняеш на каханне,
а на філасофію - яна!
Рады я, што з вечару да рання
мне такая доля тут дана!

Я табе пішу з жарсцю кахання сілы,
бо гараць душа і сэрца мне,
і табе клянуся да магілы,-
буду так гарэць у тым агне!

Буду песні  пець і нават казкі
па начах расказваць буду сам,
бо тваёй найпяшчотнай ласкі
я нікому ў свеце не аддам!

Бо яна мне - як вада жывая,
a мяне малодзіць і глыток,
і шапчу я зноўку: "Дарагая,
пасядзі са мной яшчэ чуток!"

Але, як цябе няма ў інеце,
я магу і філасофам стаць,
хаця мне ўсяго мілей на свеце
малахітны вочы цалаваць.

Вось таму і шлю табе я вершы,
У цішы ці то пад стук калёс.
Ты мой крытык самы-самы першы,
І за гэта дзякую мой лёс!


Рецензии