Про друга Лешего, коммуналку, и Кикимору

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
Пра  сябра  Лешага,“камуналку”, і  Кікімару.
**
Неяк  раз, ужо  пад  вечар,
звоніць  мне  мой  сябра  Лешы.
Перапужаны, і  мнецца.
Назначае  мне  сустрэчу,
да  яго  каб  йшоў  паспешна –
сёння ж, трэба  нам  сустрэцца.

Я  канешні – адзяваюсь,
кій  бяру – і  за  вароты.
Лешы  ж – сябра  мой  любімы...
Сам  сябе  пакрыху  лаю –
і  з  якой  такой  дуроты,
падарыў  яму  “мабілу”...

З  той  пары  яму  няймецца –
звоне  нават  ноччу, сволач !
Не, каб  спаў – калі  апоўнач !
Але, сябра – і  нядрэнны.
І – цягнусь, куды  ж  мне  дзецца –
мо  якая  помач  трэба...

Не, калі  грыбы  у  лесе...
Альбо, ягадны  сезон...
Сябра  Лешы – тут, як  тут.
І, бясспрэчна, ён  палезен –
бо, заместа  “джы-пі-еса”,
мне  пракладвае  маршрут.

Надысь, клянчыў  газіроўкі,
каб  яму  купіў, салодкай.
Бо, ня  піў  яе, ніколі.
А  пустых – як  мухамораў,
пляшак  ў  лесе –
быццам  сходкі,
адбываліся  наўколле.

На  Купалле  аж  збег  з  хаты,
да  мяне, ад  дзевак, Лешы. 
Бо – скакалі  над  кастрамі.
Потым  жа, зусім  занадта –
паскідалі  ўсе  адзежы,
прыставалі – каб  уцешыў.
Ледзьве  збёг, ад  тОга  сраму...

У  міліцыю  пазвоніў –
супынілі  каб  “бязстыдцтва”,
дзевак  гэтых – каб  за  краты !
У  Мінкульт  пратэлефоніў –
бескультурра  тут  тварыцца !
Ходзяць  ў  лесе, як  па  дому,
сэксуяльныя  дзявіцы !
І  ў  Мінюст  хацеў  дабіцца –
добра, сеў  акумулятар...

Шчэ, аднойчы, прычапіўся –
яшчык  каб  прынёс  паштовы.
Каб  было – як  ў  вас, людзішак.
Я  тады  з  яго  здзівіўся –
а  табе  гэта  навошта ?
Лешы  крыху  павініўся –
мо, Кікімара  напіша...

Мо, назад  гадоў  за  трыста,
быў  мой  Лешы  юнаком,
а  Кікімара – дзявіцай.
 Што  ж  тады  з  таго  дзівіцца –
закахаўся  дурняком...
А  пра  яшчык, ды  праслыша...
Можа  возьме, ды  й  напіша...
 
 Ля  балотца  яго  хатка –
бо, Кікімара  там  ходзе,
старадаўняя  каханка.
Лешы  кажа – вінаваты,
ў  іх  з  Кікімарай  разводзе,
сам  ён – бо  адна  цыганка,
нагнала  калісьці  страху,
што  Кікімара-кабета,
аплятае  яго  косамі,
а  сама  звядзе  са  Сьвету,
непамернымі  запросамі.

Во, бяжыць, рукамі  маша –
у  руцэ  якась  паперка...
Пачакай, давай  прысядзеш –
я  ж  да  цябе  ня  есьці  кашу,
я  ж  з  зусім  іным  намерам.
Супакойся, і  раскажаш.
 
Лешы  плача – гэты  яшчык,
што  даставіў  ты  мне  нАдысь,
для  паштовак  што  прыбіў –
мне  прынёс  адно  няшчасьце,
ты  пагледзь  на  гэнту  гадысьць –
што  мне  ўкінулі  туды...

Я  гляжу  на  ліст, дзіўлюся –
ажно  кінула  у  жар...
Лешы  ж  жыў  у  лесе  змалку –
не  было  шчэ  й  БеларУсі,
ён – старэйшы  тут  жыхАр,
ён  тут – частка  асяроддзя,
людзі  тут, бывае, ходзяць –
вось, прынЕслі  “камуналку”.

За  ваду  плаціць – з  крыніцы,
за  святло – што  Сонца  свеціць,
за  начное – калі  Месяц,
за  грыбы, і  за  суніцы –
што  збірае  Лешы  есьці,
за  зямлю – пад  хаткай  месца.

А  калі  ня  будзе  платы –
ў  момант  будзе  высяленне.
А  куды  жа  мне  дзявацца,
дзед  Алег, без  маёй  хаты ?
Я  жа  тутькі – з  нараджэння,
без  ўсялякай  платнай  працы –
і  ня  грошай, ні  рашэння...

Бачу, Лешы  у  адчаі,
і  ў  мяне  мазгі  закісьлі –
ну, аніякае  прыдумкі...
Але, кажу – кідай  пячалі,
у мяне  такая  мЫсьля –
ёсьць  дзед  Алег, знаць – ёсць  прытулак.
Хопіць, сябра  хныкаць-плакаць –
будзеш  жыць  ў  мяне  на  хаце.

Лешы  ж, войкае, і  хныча –
я ж  лясны, не  дзеравенскі,
вольны, дзе  натоўп – ня  хОчу...
А  там, народу – можа  тышча,
болей  можа  токма  ў  Менску –
ненарокам  шчэ  затопчуць.
 
І  тут  зазвОніла  “мабіла” –
не  мая, а  Лешага...
Нумар  нейкі  незнаёмы.
Лешы  кажа – на, паслухай.
А  мне  ўжо  хопіць, нечага...
Я  хапаю  тэлефону,
і  цягну  да  вуха.

Чую  голас, і  жаночы –
гэта  я, Кікімара.
Справа  ёсць  да  вас, дурота,
Лешы  ў  багну  каб  ня  скочыў,
я  і  йду, да  вас, ня  міма.
Зараз  скончыцца  гарота.

І  сама  з’явілась, баба –
разадзетая, як  краля...
Лешы  аж  разінуў  зяпу,
скасабочыўся  нязграбна,
морда  нейкая  крывая –
чыста  вылітая  малпа.

Я  яго  штурхнуў  у  бОкі,
каб  прывесьці  да  прылічча,
і  кажу – суседка, здрась-сьці !
Выбачайце, мо – здалЁку,
вось  пянёк, для  седалІш-шча.
І  з якой  вы  тутькі  трасцы ?

Абіход  мой  спадабаўся,
і  Кікімара  прысела,
і  паперку  адабрала,
з  “камуналкай”  што, да  Лешага.
Што, мой  любы, напужаўся –
хутка  выкінуць  адселя ?
І  плацёжачку – парвала.
Мы  маўчым – казаць  нам  нечага.

Я, канешне, тут – ня  лішні.
Хоць, канешне, як  бы  збоку,
бо  напасць  уся – на  Лешага...
Помач  ёсць  якая, крышку –
пенсіён  аддам, ня  здохну.
Падтрымаю  сябра  лепшага.

Толькі, грошай  трэба – процьма !
Пенсіёна  ж, малавата.
Вось  бяда – чашу  патыліцу...
Не  аплоцім – штрафу  прОцэнт,
і  пагоняць  сябра  з  хаты.
Вось  якая  закавырыца.

І  сядзім  мы  з  ім  панурыя,
а  Кікімара, як  панна,
хатку  Лешага  абхажвае,
быццам  гэта  не  канурка,
а будынішча  камЯнная.
Пахіхікавае – дражне...
– Лешы, пойдзеш  к  дзеду  ў  хату.
А  гэта – мой  цяпер  маёнтак,
каб  на  лета – ў  адпачынак.
Бо, зрабіла  я  аплату –
за  крыніцу, і  за  Сонца,
і  за  месца  пад  будынак.

І  стала  ў  позу, як  дзявіца –
на  паказе, для  выдання –
ты  паглядзь  якая  краля...
І  цяпер – з  такім  прыданнем...
Лешы  ж  на  яе  дзівіцца,
як  каханы  на  спатканні.
Вось  і  ўся  тута  марАля.

Далей  што ?
Абдымкі, шопат...
Пацалункі, як  ў  юнацтве...
Лешы  шчасліў, як  дзіця...
Будуць  жыць  сумесна, чо  там..
Разам  будуць  разьбірацца
у  складанасцях  жыцця.

Нейкі  час  было  мне  смутна,
бо  ня  звоніць  сябра  мне,
Лешы – сябра  мой  любімы...
Не  цікавіць – як  мне  тутка,
як  бывалацькі  раней.
І  можа – выкінуў  “мабілу”...

Але,  аднойчы  “эС-эМ-эСку”
атрымаў  ад  сябра  Лешага...
“Мы  з  Кікімарай  сумесна
помнім  дзед  цябе, канешні.
І  таму, праз  нейкі  час,
прыбаўленне  будзе  ў  нас.
Мы  рашылі, разам  з  жонкай –
табе  падарым  Дамавёнка.
Каб  ад  яго  была  там  помач,
для  цябе  каторая”.

Так  і  збылося – раз  ў  апоўнач,
ка  мне  з’явіўся  іх  дзіцёнак.
І  гэты  самы  Дамавёнак...
Але, пра  тое – іншая  Гішторыя...
*+*
20 кастрычніка -:-1 лістапада 2014 г.


Рецензии