Без мовы i душа сканае!

-  Як рада я, што падарыла
Натхненне Вам на верш цудоўны!
 - Няма за што, бо ў мове сіла
І на зямлі няма ёй роўні!

Яна жыве, хоць і знікае
Ў старонцы роднай крок за крокам,
Нібы валошка ў жыце тая,
Што колы топчуць ненарокам.

Яна цудоўна, мілагучна,
Прыгожая, бы ў ранку неба!
З душой і думкай неразлучна,
І моц дае, як луста хлеба!

Без мовы мы і жыць не зможам,
Бо без яе душа сканае!
Край родны страцім тэш, нябожа,
І будзе мова ў ім другая!

І згасне зорка роднай мовы
На вечаровым небасхіле...
Ці будзе лепшым свет той новы,
Калі бязмоўе стане ў сіле?

Бо, як казаў вялікі Гётэ:
"Чым болей моў, тым больш сусветаў!"
У аднамоўі мала цноты,
І свет свядомы помніць гэта!


Рецензии