Што табе напiсаць харошае?

Што табе напісаць харошае,
Каб настрой увесь дзень сонцам ззяў?
Мо, што снегам зіма запарошыла
Лес ля Тучы, і ціхім ён стаў?
Ці то вестку, што сёння раніцай
Журавы пацягнулі ў вырай?
І марозам трава сцякляніцца,
І на сонцы ззяе так шчыра?
Ці мо  тое, што нешта дзеецца
У душы маёй ранкам зноў?
Ціха-ціха сняжок з неба сееца,
Нібы пісьмы мае да сяброў.
Вось пішу табе, спадзяюся,
Што дзень добры цябе сустрэне,
Там, на роднай маёй Беларусі,
Прынясе табе шчасця імгненні!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →