Завiруха

Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..
Пані Восень, бач фарсуха, ізноў вальсы  з ветрам  кружыць…
Завіруха! Завіруха! Завірушыць завіруха!
Скрыпкі стогнуць  нудна,  глуха –  супыніся і паслухай…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..
То смяецца, то злуецца,  то  сваволіць, то нядужыць…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!
Супыніся, бач і слухай – стогнуць скрыпкі, лісце кружыць…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!..


Рецензии
Шолах лісця пад нагамі ловіць вуха і чакае,
што сапраўднай завірухай дол зіма пазамятае.
Мне шкада заўсёды штосці
Той раскошы-прыгажосці...

Вера Михно   19.05.2023 13:50     Заявить о нарушении
Не шкадуй таго, што ўчора… – За Зімой Вясна прыходзіць!
Абуджаецца прырода – крыгаходзіць, крыгаходзіць…
Прыгажуня-маладзіца свае косы расплятае –
Салавейка закаханых пад чаромхамі чакае…
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!
Супыніся, бач і слухай – зноў пялёсткі вальсы кружаць!..
Завіруха! Завіруха! Завіруха завірушыць!

Марина Влада-Верасень   21.05.2023 22:38   Заявить о нарушении
Круглагодна завірухі
Пух, пялёсткі, лісце кудраць.
Трэба, праўда, жыць без скрухі,
Свет любіць - у гэтым мудрасць!

Вера Михно   22.05.2023 07:35   Заявить о нарушении
Безумоўна!

Дзякую, Вера!)

Марина Влада-Верасень   22.05.2023 11:44   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.