Да 40-й гадавiны развiтання з Радзiмай

Сягоння 40 год амаль,
Як я з Радзімай развітаўся.
Ды з ёй душой маёй застаўся
Навек! Бо душыць жаль,
Малюнкаў чарада ўсплывае:
Рачулкі ціхаводнай плёсы,
Лугоў бясконцыя пакосы,
На іх дзятва звініць малая.
Вясёлка п'е ваду з ракі
Дзесь "вухне" ў чаратах бугай -
І гэта ўсё  - мой родны край,
Дзе мне спявалі жаўрукі!
Дзе хлеба свежы каравай
Мне даставала мама з печы!
Дзе Бог даў шлях мой чалавечы,
Каб я вярнуўся ў родны край!
І каб  дамоў данёс здабытак
Маіх вандровак на зямлі,
І людзі каб адчуць змаглі,
Што ён нясе дабро й прыбытак!


Рецензии