Ах! Клецкi край, маё каханне!

Ну вось... і сталі мы сябрамі,
І больш не трэба нас шукаць,
Бо ў аднакласнікі мы самі
Увечар можам завітаць!
Пагаварыць, пабачыць фота,
Ці расказаць мо' анекдот,
Каб адпачыць нам ад работы,
А заўтра крочыць упярод.
І верыць, што мы ўсё здабудзем
І знойдзем месца на зямлі,
Дзе мы шчаслівы с табой будзем,
Бо помнім мы адкуль прышлі!
Бо мы Радзіму не забылі
І за парканамі граніц.
Адну яе заўжды любілі,
Адной ёй кланяліся ніц!
Бо колькі б не хадзіў па свеці,
Ды толькі ў роднай старане
Ясней за сонца вочы свецяць
Каханай ранкам для мяне!
Бо мне яе мілейшы голас
Нават за спевы салаўя,
І самы шаўкавісты волас,
Бо то ж - каханая мая!

Ах! Клецкі край, маё каханне!
І мой адвечны ціхі сум!
Чакаю я с табой з'яднання,
Каб добра стала абодвум!


Рецензии
Добрай Вам начы, зямляк! З вялiкiм задавальненнем прачытала Вашы вершы на роднай мове. Здзiвiлася толкi як Вам удалося захаваць яе так дасканала праз столькi год далечынi?
Щчыры Вам дзякуй, а нам няхай будзе саромна, што i не размауляем, i не умеем складаць вершы.
З вялiкай павагай. Тая.

Тая Александрова10   26.10.2014 00:53     Заявить о нарушении
Прывітанне, зямлячка! Быў вельмі рады пазнаёміцца з Вамі! А за заўвагі вялікі ДЗЯКУЙ! Заходзьце калі яшчэ! Буду заўжды Вам рады! З сардэчнай падзякай! Здароўя і поспехау Вам! Ваш Стась.

Станислав Шастак   27.10.2014 11:11   Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Стась! Мне цiкава як дауно Вы пакiнулi мяжу Беларусi?
З прывiтаннем да Вас.

Тая Александрова10   27.10.2014 20:14   Заявить о нарушении
И еще 2 замечания: 1) Бо помнiм мы адкуль прыЙшлi
2) Бо колькi б не хадзiу па свецЕ.

На планшэце нямя у кароткага, таму выбачайце.

Тая Александрова10   27.10.2014 20:23   Заявить о нарушении
Шаноўная Арабеска-ска, прабачце мне, што я так доўга не адказваў, але не было часу, бо займаўся фінансаваннем майго праекта па фотадынамічнай тэрапіі раку. Сёння я яго маю. А за мяжой я жыву ужо болей 40 годаў. С павагаю! Стась.

Станислав Шастак   26.01.2015 21:13   Заявить о нарушении