Хандра от маленькой Минуты жизни

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
Хандра  ад  маленькай  Хвіліны  жыцця.
***
Я  залез  у  сваю  памяць,
ды  й – давай  у  ёй  капацца...
Што  было  мне  тама  надыць –
мне  патрапілась  знянацку.

Гэта  ж  трэба...
Спачывае...
Быццам  ні  за  што  ў  адказе...
І  віны – не  адчувае.
Залягла, і  не  вылазе.

Прыхавалася  ў  гадзінах...
Закапалася  у  тыднях...
Бо, ня  хоча  быць  судзіма,
і   лічыцца  ў  нейкіх  злыднях.

І  ляжыць – як  быццам  дрэмле...
Хоць  і  ведае – знайшлася...
Тое  самае  стварэнне,
што  прынесла  мне  няшчасце.

Я  сяжу – гляжу, без  злосьці,
на  гаротную  Хвіліну...
Вось, зайшла  ж  аднойчы  ў  госьці –
заразіла  мяне  сплінам.

Ледзьве  выпаўз, з  гэтай  дрэні,
што  хандрой  у  нас  завецца...
Выдзіраў  яе  з  карэннямі,
каб  ушчэнт  з  жыцця  пазвесьці.

Вось  яна – Хвіліна  тая,
як  прычына, як  бацыла...
Да  мізернасьці  малАя –
а  сур’ёзна  зацапіла.

Можа  здохла...
Не – жывая...
Як  і  ўсе  жыцця  Хвіліны,
што  жыцця  нам  прыбаўляюць...
Памяць  іх  збірае  пільна –
бо, для  гэтага  і  памяць.

Збор  Хвілін – жыццёвы  вопыт...
Памяць – антыдэпрэсант...
На  яго – заўсёды  попыт,
каб  з  хандры  вылазіў  сам.
*+*
23 кастрычніка 2014 г. 
*(знянацку – внезапно; пільна – тщательно; попыт – спрос)


Рецензии