Яднанне душ - закон прыроды!

Калісці мы ў паўзмрочнай залі
Сядзелі разам тут адны,
І нашы сэрцы дзе жадалі,
Каб лёс не скончыў тыя дні.

Каб лёс не скончыў тыя стрэчы
І “прывітанне” раніцой,
Каб не згубіцца недарэчы
І быць заўжды адно с табой.

С табой лавіць праменні сонца
І зайчык вёрткі на сцяне,
І верыць у дабро бясконца,
Што напаткала тут мяне.

І верыць цверда, што й  праз годы,
І дзе нам лёс не дасць 'шчэ быць,
Яднанне душ- закон прыроды,
І Бог не зможа адмяніць.


Рецензии