Мой невыснены сон!

Каханне маё!
Мой невыснены сон!
Мой мёд верасковы!
Ты ружай-шыпшынай цвіцеш ля вакон
Ля хатаў вясковых.
К табе я спяшаўся! Праз межы, гады,
Шукаў я дарогу.
Мне людзі давалі напіцца вады.
Маліўся я Богу,
Каб даў мне вярнуцца
Да родных мясцін
Адному,
Каб вочы, бы зоры, славянак-жанчын
Убачыць самому!
Каханне маё, малахітны мой край,
Вітаю цябе! Я зноў дома!
Я доўга дарогу шукаў,
Выбачай!
Вярнуўся ж свядома!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →