Можа гэта адно толькi мроi?

Ці было гэта ўсё сапраўды?
Можа гэта адно толькі мроі?
Маладнік каля роднай Руды,
Ты і я. Мы адны. Я с табою!

Мы ляжым галава к галаве,
Свеціць сонейка, пахне смалою,
Строяць конікі скрыпкі ў траве
І жыццё ажывае былое.

Тут калісьці ўбачыў я свет,
Тут даў Бог мне і талент і голас,
Каб вярнуўся праз гэтулькі лет
І Радзіме сказаў "Я твой колас!"

Родны край! Як цябе не стае!
Ты ніколі не быў мной забыты!
Сняцца ўночы прасторы твае,
Беластвольных бяроз малахіты.

Сніцца хатка і маладнік,
Бачу луг і, як рэчка бруіцца...
Да грудзей тваіх зноў я прынік!
Ці мо' гэта мне толькі ўсё сніцца?


Рецензии