Каханне маё! Не шукай жа замены!

Каханне маё! Не шукай жа замены,
Бо сэрца маё верыць толькі табе,
Бо вочы мае цябе бачаць без змены
Жаданай у радасці,  як і ў журбе!

Бо вусны мае тваіх вуснаў шукаюць,
Каб мёд верасковы піць і ў мароз!
Хай людзі мяне дзіваком называюць
За ўсё, што табе на алтар я прынёс.

Мне пол процілеглы ўвесь і не трэба,
Бо сэрца шчасліва ды толькі с табой!
Мне сніцца вачэй малахітнае неба
Ды снежных узгоркаў бялявы сувой.

Па-гэтаму я на замену не згодны,
І буду да скону кахаці адну,
Дзе голас і постаць знаёмы, лагодны,
Дзе чую душою бацькоў старану!


Рецензии