Бурштынавы мёд верасковы

Каханне маё, мой невыснены сон!
Бурштынавы мёд верасковы,
Табе я прынес маіх мар, працы плён,
Каб стаць зноўку хлопцам вясковым.

Каб болей нічога ў жыцці не рабіць.
Забыцца у сінім бязмежжы,
Дзе Буга струменніца срэбная ніць
Праз пушчу ля сцен Белавежы.

Дзе Неман паволі у мора плыве
І поўніць мне сэрца тугою,
Што зазімак срэбны на галаве
Крок першы да сну і спакою.

Што сэрцу майму болей так не кахаць,
Што.... Не! Усё будзе с табою!
Мы будзем жыць вечна і працаваць
Адзінай з Радзімай сям'ёю!


Рецензии