Жаданне быць зноу маладым!

І зноў праблемы, непаняткі,
І неяк цяжка на душы.
Ці лёс пакручаны ды гадкі?
Ці сплетняў злыя спарышы?

І меркне дзень, і сонца свеціць
Не гэтак, як у даўніне.
Як маяком адным у свеце
Тваё вакно свяціла мне.

Як ранак зоркай разгараўся
І ў марах дзень ляцеў шпарчэй.
І на званок мне адзываўся
Зіхоткі малахіт вачэй!

Я веру, гэта ўсё мінецца
І знікне, як пажараў дым.
Адно жаданне застанецца -
З табою  зноў быць маладым!


Рецензии
ДОБРЫ ДЗЕНЬ!
ЦУДОЎНЫЯ ВАШЫ ВЕРШЫ НА РОДНАЙ МОВЕ!
ДЗЯКУЮ!
****
ВЯРНУЦЦА Ў МАЛАДОСЦЬ..
О, ЯК САЛОДКА ГЭТА!
Я ВАМ ЖАДАЮ, КАБ ЗБЫЛОСЬ,
БО ПЕСНЯ ЎСЯ ЯШЧЭ НЕ СПЕТА...)))
**
З ПАВАГАЙ!

Журавушка 1   09.10.2014 16:26     Заявить о нарушении
Сардэчнае дзякуй за водгук на роднай мове! Поспехаў Вам і добрых сустэч!
З вялікай павагаю! Стась

Станислав Шастак   09.10.2014 18:54   Заявить о нарушении