Застануцца мне успамiны...

Твае вусны, як спелыя вішні,
Абяцаюць мне рай невядомы.
Толькі буду я, трэці лішні,
На чужыне яго сніць, не дома!

Твае ясныя вочы-зоры
Абяцаюць, што злы час міне.
Але буду я, год каторы,
Сніць святло іх адно на чужыне!

Як законаў жыцця не парушу,
Застануцца мне ўспаміны.
Бо ўратуе тады маю душу
Бог адзіны!


Рецензии