Добрай ранiцы!

Добрай раніцы, каханая,
Сонца ўстала ужо даўно.
Промні шле з нябёс румяныя
У тваё й маё акно!
Вось разбегліся зайцамі
 Па падлозе, па сцяне,
Радуюцца разам з намі,
Што нас шчасце не міне!
Толькі разам і заўжды,
Каб і не разліць вадой,
Каб шапталі праз гады -
Ты-мая ,  я- толькі твой!


Рецензии