Я хачу кахаць цябе адну!

Гэты сон нам сніўся абаім,
Але ён больш сном для нас не будзе,
Ты - маёй, а я буду тваім,
Што б не гаварылі пасля людзі!
 
Можа гэта будзе каматоз,
Можа гэта будзе летаргія,
Але я хачу кахаць без слёз,
Хай паплачуць з радасці другія!

Я хачу кахаць цябе адну,
І табой адзіна быць каханым,
Засынаць с табою і ў час сну
Быць адно табою цалаваным.

І няхай гады ў небыццё
Ці ляцяць, ці, можа, стала крочаць,
Ты адна мне будзеш на жыццё,
І не  важна бабка што прарочыць!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →