Твой вобраз

Чаму с табой так цяжка развітацца?
Чаму так цяжка разысціся мне с табой?
Чаму даў Бог у век мой закахацца
У родны край, што ўжо даўно не мой?

Чаму так доўга трэ было бадзяцца
Не роднай мне - чужою стараной,
Каб думаць зноў, як дома мне застацца,
І дом у марах будаваць с табой?

Мо лёс такі? Ці можа лепшай долі
Не засталося ў Бога для мяне?
І я цвіту, як вішня тая ў полі,
Што ўспамінае ўвосень аб вясне.

І гоніць новы цвет з апошняй сілы,
Не верачы парой, што ўбачыць плод.
Ды ўбачыць край, душы і сэрцу мілы,
І знойдзе яго родны ёй народ!

І хай мне мойры мераюць хвіліны,
І хай жыцця мне Клото нітку абарве,
Я вобраз твой, мне родны і адзіны
У сэрцы зберагу і ў галаве!


Рецензии
С удовольствием погуляла по страничке
Вашей с беларускими вершами, спасибо огромное!
Я родилась и выросла в Белоруссии милой, но уже
40 лет живу в Москве, но трепетно люблю речь
родную, народ наш приветливый, край синеокий!
Сегодня получила первый том лирики и сразу по фамилии
определила, что Вы белорус, почитала стихи в альманахе
и вот пришла в гости...
С теплом сердечным!
Лиля

Лилия Юшкова   30.10.2014 19:21     Заявить о нарушении
А я напісаў Вам рэцензію на Ваш верш: Прості меня...

Станислав Шастак   30.10.2014 19:24   Заявить о нарушении
Паважаная спадарыня Юшкова! Прабачце мне, калі дзе-нідзе будуць памылкі, бо і я ужо 49 год жыву у Германіі і мову ўспамінаю як кажуць на падсазнаніі Вель ўдзячны Вам за цяпло душы і за родную мову! Я паставіў Вас у Ізбранные. Дазваляеце?

Станислав Шастак   30.10.2014 19:39   Заявить о нарушении