Беларусь, радзiмы край!

Беларусь! Радзімы край -
Лес ды хмызняк рэдкі…,
На пагорках светлы гай,
Ды дзяўкі, як кветкі!

Неба сінь і сінь азёр,
Нібы ў жыцці мары,
Малахітам ранніх зор
Плешчуць хвалі Шчары!

Родны сэрцу небасхіл
У госці зазывае,
Тут каменьчык кожны міл,
Тут зямля жывая!

Тут калісь радзіўся я,
Тут хачу сканаці!
Бо Айчына тут мая,
Мая родна маці!


Рецензии