Дарогi памяцi маёй

Берлін, Берлін,
Ці ж я падумаць мог
Пра тое, у дзяцінстве басаногім,
Што мне з усіх жыцця  дарог
У памяць западуць твае дарогі.

Не ведаў я, не мог і ўявіць,
Што за мяжой шукаць я буду долі,
І што жыццё мне прыйдзецца пражыць
Без родных ніў і без жытоў на полі.

Берлін, Берлін!
Як роўна дзеліць Бог -
Як розум дасць, то кавал долі скіне,
І прыйдзецца з усіх жыцця дарог
Шукаць сваю не дома - на чужыне!


Рецензии