Душы каханай голас - ён адзiны!

Хаджу па хаце, той, што помніць нас...,
Твой позірк сінявокі, твае крокі.
І летні дзень, такі ужо далёкі,
Уваскрасае ў памяці якраз,
Як подых ветру, свежы і глыбокі.
Цалую зноў грудзей тваіх аблокі
І чую смех, такі сардэчны, звонкі...
Ўзлятае рук бялюткае крыло!
Стан абнімае месяца святло,
Чароўны стан быліннай амазонкі,
Як цуда, што калісці тут жыло.
Хвіліны пралятаюць і гадзіны...,
А я сяджу, пішу табе радкі
І чую голас, родны мне такі,
Душы каханай голас – ён адзіны
Сваім гучаннем, нават праз вякі
Душы абудзіць струны успамінаў!
І  ажыве былое зноў карцінай,
І хочацца застацца назаўжды
У роднай хаце, каля роднай грушы,
Не ладзіць планаў, часу бег не рушыць,
Адну цябе кахаць так, праз вякі!


Рецензии