шукаю след тваe нагi...

Там,
дзе мы летняе пары
ранак страчалі,
дзе авадні ды камары
нам дапякалі -
шукаю след тваёй нагі,
дзе роднай Шчары берагі
нас прывячалі!
Дзе малахітны ясны зрок
i крок твой босы,
дзе дыяменты ля дарог,
у травах росы, -
з'яўляецца мне вобраз твой,
твой стан дзявочы!
Грудзей, як белы снег, сувой
Між зорак ночы!
А лёс дарогаю прамой
       няўмольна крочыць... .


Рецензии