Мой родны край

"Мой родны край, як ты мне мілы!"
Да болю ў сэрцы дарагі!
Далі цябе калісь багі,
Каб ранкам эльфы лёгкакрылы
Свае нарэзвалі кругі
Над плёсамі чысцюткіх вод,
Дзе працавіты жыў народ,
Дзе хараство, як вокам кінь,
Яго жанок - яго багінь!


Рецензии
Брыльянтавых караляў ланцужкі
Калядную ўпрыгожылі прастору,
А паміж ясных і блакітных зорак
Слоў гукі срэбрам льюцца бы званкі.

Кранаюць з ласкі Божае душу,
Іх звон натхняў асветніка Скарыну,
Вялікасць Слова роднага пакінуў,
Што ў сэрцы малітоўна так нашу.

Як пацеркі нанізваю наноў,
Бо з роднай рассыпаюцца званіцы
Напеўна ў вёсках, сёння і ў сталіцы
Асновай Мова ўзорнай між асноў.

Слоў гукі льюцца срэбрам бы званкі
Маёй непараўнальнай Беларусі,
Нішто іх адцурацца не прымусіць,
Іх мілагучны звон на ўсе вякі!

Шаноўны Станіслаў! Я зразумела, што ўжо 40 год, як Вы пакінулі Радзіму, і таму лёгкай ластаўкай хай даляцяць да Вас родныя слоўцы гэтага верша. Дзякую за наведванне маёй старонкі! З павагай і цяплом траўня,

Ядвига Довнар   28.05.2018 23:27     Заявить о нарушении