Без кахання ж душа струпянее!

Мне душа твая будзе свяціць і ўначы,
калі сонейка спаць адыходзіць,
калі птушкі заснуць і адны пугачы
сваю песню глухую заводзяць.

Яна будзе зіхцець для мяне раніцой
дыяментамі ранішніх росаў,
і паіць  мяне будзе святою вадой -
пацалункам тваім між пракосаў.

Яна будзе заўжды нас вясці ўпярод,
каб мы мару сваю не забылі,
каб цябе я чакаў многа дзён, многа год
каб мы разам шчаслівымі былі!

Пацалунак ты мой, водар першых суніц,
мая зорка яснейшая ў свеце.
Прад табою схіляю я галаву ніц,
бо ты дарыш мне вершы, як дзеці!

Бо як бачу цябе, забываецца  боль,
і дзень хмурны адразу яснее.
Я кахаю цябе! Ты хоць гэта дазволь,
Без кахання ж душа струпянее!


Рецензии