I жыццё стане прыкрым паэту!
Як далей без цябе буду жыць,
Бо твой вобраз і тут на чужыне
Маё сэрца кахаць не пакіне!
Я сабе не магу уявіць,
Што парвецца чырвоная ніць,
Што звязала нам пальцы, далоні
Праз граніцы, гады да сягонні.
Бо жыццё без цябе - родны краю -
Я далей аніяк не ўяўляю!
Бо згублю без цябе маю мэту
І жыццё стане прыкрым паэту!
Свидетельство о публикации №114062002817