В полночь

Апоўнач.“Косаўскі  зшытак”.
***
Апоўнач...
Сон  мой  недзе  загуляў...
І  я – смуткую, з  куфлем  кавы...
Заходзіў  Вечар –
я  з  ім  размаўляў,
пра  клопаты  свае, і  справы.
А  потым –
Вечар  у  кутку  заснуў,
змарыўся  ад  маёй  размовы...
І  я – сяжу  адзін, сумую,
і  верш  пішу – за  словам  слова...
Пью  каву,
з  дымам  цыгарэт...
Ноч  са  здзіўленнем  наглядае –
чаму  табе  не  спіцца, дзед...
Ды, Сон  мой  недзе,
бач – гуляе...

І  добра,
што  яго – там  недзе  носіць,
каб  напісаць  я  нешта  змог...
Бо, колькі  жыць  мне  засталося –
ня  ведае  напэўна, 
нават  Бог...
*+*
31 траўня 2014г.


Рецензии