НеГосударственные заботы

 Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”. “Косаўскі  зшытак”.

“Недзяржаўныя  клопаты”.   
***
Выйшаў  за  вароты –
налева  пагледзеў,
пагледзеў  направа.
А  ніхто  ня  едзе…
І  я, цераз  дарогу – прама,
падцягнуўшы  порткі.

А  куды ?
Навошта ?
Мвцыёну  раді !
Зайду  да  суседкі,
яна  будзе  рада –
зазірну  ў  адведкі,
без  якога  кошта.

Пагуторым  крыху,
седзячы  на  лаўцы,
пра  надвор’я  момант –
ломіць  косьці  старцам –
ёсць  такое  ліха.

У  суседкі – жальба,
там  якась  знайдзецца,
бо  мужык жа  помер –
некаму  радзець  тут –
што  скасіўся  комін,
выглядае  жабай.

З’ела  ржа  завесы
на  дваровай  брамцы,
ў  двор – сабакам  лезьці,
што  для  спадыні – срамна,
а  брамку, ды й  на  месца –
некаму  падвесіць.

Бачу – намякае,
каб  зрабіў  я  справу.
І  кудыж  мне  дзецца,
я – адзін  тут, спраўны.
На  мяне  надзецца,
і  пад  бок  таўкае.

Ну, і  што казаць  тут –
трэба  шавяліцца,
трэба  бабе  ладзіць –
не  палезе ж  сваха,
ў  самай  справе  разі,
на  вяршыню  даха –
каб  адтуль  зваліцца.
Ці  там – брамку  зрОбіць,
не  жаночча  справа.
Мужыку – раз  плюнуць,
каб  замкалась  брама,
ад  сабак, ды  курыц,
альбо  там – ад  злодзеяў.

Крыху  памаўчалі,
і  пайшоў  да  хаты –
ды  не  мацюгацца,
а  сабраць  прылады –
чым  піліць, страгаць  там,
стрУменты  звычайныя.

Зладзю  свахе  брамку,
і  на  дах  палезу –
комін  ўцамянтую.
Я – старЫ  жалезны,
і  не  лямантую,
што  ў  Дзяржаве – срам  такі,
што  старЫя  людзі,
корпаюцца  ледзьве,
а  самім  прыходзіцца.
Бо – Дзяржава – недзе...
А  мы – нешта ж  туцькі...

Хтож  нам  дапаможа,
тут – на  Беларусі ?
Самі  токма – лацьві...
Й  трэба  мне  трымацца,
пОкуль  не  звалюся...

Падтрымі жа, Божа...
*+*
1 чэрвеня 2014г.


Рецензии