Старая липа на улице Тадеуша Костюшки

Са  зборніка  "Косаўскі  зшытак".
***
Старая  ліпа  на  вуліцы  Тадэвуша  Касцюшкі.

Збіраўся  додждж.
А  можа  навальніца...
Нахмураныя  хмары  паспаўзлісь  здалёку...
Ды  не, каб  тут  пагаманіць –
распачАлі   разборку-бойку...
Не  разабраць – каго  там  хто  малоціць,
грыміць  “разборка”  без  устанку,
і  вось  ужо  кінжалы  точаць,
і  ў  ход  пайшлі  бліскучыя  маланкі...

Схаваўся  я  пад  старай  ліпай,
на  вуліцы  Тадэвуша  Касцюшкі –
ад  ліўня  каб, хоць  крыху  схараніцца –
яна  была  магутнай, і  вялікай.
Але  маланкі – гэта ж  вам  ня  птушкі,
і  дзяўбанула  у  вяршыню  бліскавіца,
і  рубанула  ліпу, шабляй  быццам...
Мяне – мінула,
дзякуй  табе, ліпа –
увесь  удар  маланкі-бліскавіцы,
ўзяла  ў  сябе –
абараняючы  ад  ліха...

Прыхожу  ўлетку –
пасядзець  пад  ёю  сціпла,
бо  ліпа – не  памерла, не  засохла,
і  пчолам  аддае  няктар  свой, ў  ліпені...
Вось  так  зямля  Радзімы –
ўсіх  нас  лечыць 
сваімі  сокамі...
*+*
28 траўня 2014 г.
 


Рецензии