Мой родной язык

МАЯ   РОДНАЯ  МОВА.
***
Мая  Мова – жыве  са  мною.
З  самай  раніцы,  і  да  ночы.
Размаўляе  з  маёй  сям’ёю,
і  са  мною  на  вуліцу  крочыць.

Прывітае  маіх  знаёмых,
і  купляе  харчы  у  краме.
А  бывае, па  тэлефону
пагуторыць  з  маёю  мамай.

І  суседзі, глядзь, яе  слухаюць.
Піша  пісьмы – камусь  далёкаму.
Забаўляе  казкамі  ўнукаў.
І – мілуецца-сварыцца  з  жонкаю.

А  пад  вечар  нашэптвае  вершы...
Я  люблю  сваю  Мову  ёмкую.
Калі  буду  ужо  памершы –
будзе  Мова  жыць  у  патомкаў.
*+*
13  траўня 2014 г.
**( раніца – утро;  размаўляе – разговаривает; крочыць – идёт,шагает;  прывітае – приветствует;
купляе – покупает;  харчы – продукты;  у  краме – в  магазине; пагуторыць – побеседует;
глядзь – смотри; камусь – кому-то; вершы – стихи; памершы – умерший).


Рецензии
Мова добрая, вядома!
Толькі з ёй і ў ноч не спяць.
Праз нашчадкаў надта словаў
ананімных шлець Махнач.

Піша, быццам, ломяць дзьверы,
з мовай гэнай спадары.
Толькі там адныя дзеўкі.
Ну і я з табой там быў.)

http://www.stihi.ru/2014/05/14/976

Владимир Кабердин   14.05.2014 14:49     Заявить о нарушении
Прывiтанне, шаноунае спадарства!

Вершы   14.05.2014 16:58   Заявить о нарушении
мне таксама здаецца, што трэці тут не залішні, вершы.)

Ў замкнёнай шафе ёсць усё.
Сусвет асобны - развіццё.
Там будзе цвіль, там будзе моль,
Ключ і замок на гэткі боль.

Владимир Кабердин   14.05.2014 17:51   Заявить о нарушении
Гляжу, зямлякі падграбаюцца...

Олег Буйницкий   15.05.2014 00:03   Заявить о нарушении