Вельмі шчыры і пранізлівы верш Ваш,Чабарок.Але толькі не зразумела,чаму сцячэ з павейк?Ці памылка пры друку,ці мясцовы дыялект?Бо"Веко"-гэта павека,а"ресницы"-Вейкі.Прабачце,думаю,па рыфме,што Вы памылкова Ўставілі"Й".Прыемна чуць "МОВУ"на прасцягах "Стихири".З цяплом душы,
Дзякую, Ядвіга, за такі прыемны водгук. Слова "павейкі" для мяне было такім натуральным, што я нават над ім не задумвалася. Вы мяне азадачылі, пачала шукаць наколькі я памылілася. Сцешылася, што не я адна, нас многа. Для прыкладу -
"Усімі зоркамі мяне цалуе ноч,
Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі,
I гладзіць цемра мне ПАВЕЙКІ воч...
Я зведаю... чаго не зведаць людзям..." - гэта Дудараў Л. "Чорная панна Нясьвіжа".
Так што я вырашыла не змяняць гэтае слова.
Яшчэ раз дзякую.
Таццяна.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.