Ночное собачье беспокойство. Коссовская тетрадь

Начны  сабачы  непакой. “Косаўскі  зшытак”.
***
Не  чакаю –
ні  сяброў, ні  ворагаў...
Ноч  над  Косавам –
бяззоркавая, хмарная.
Я – адзін, пад  яблыняй,
з  сваімі  марамі.
Крыху  стомлены...

Цішыня –
са  смуткам, і  спакоем...
Мне  здаецца –
я  адзіны  у  Сусьвеце.
Толькі  вось –
сабака  нешта  брэша  дзесьці.
Быццам  гора  у  яе  якое...

У  сабак –
таксама  ёсць  пачуцці...
Вось  жа  гэта –
плача, падвывае.
Можа  адзіноту  адчувае,
І  галосіць, бедная,ад  жуці...
*+*
27 красавіка 2014 г.  ноччу  у  Косава...

*( не  чакаю – не  жду; бяззоркавая – беззвёздная; мары – мечты;
крыху  стомлены – немного  усталый; смутак – грусть;
здаецца – кажется; дзесьці – где-то; быццам – буд-то; 
таксама – тоже; пачуцці – чувства; адзінота – одиночество;
адчувае – ощущает).


Рецензии