Папуры

Жыццё – манюка. Мне нічога ў ім не свеціць.
Вось паспрабую рэчаіснасць апісаць:
не пагаліўся –  і завуць адразу трэцім
паддаць ля крамы пад заборыстае "...яць".

Купіў хацінку – а зямля абапал – крэйда –
ні жаць, ні сеяць, не гарод, не сенажаць.
Такі кашмар, дальбог, не сніўся нават Фрэйду:
няма мурогу, каб з каханай паляжаць.

І ў іншых справах недахват і невязуха.
У панядзелак перакрою ўсё ўнутры,
на лад настроюся, каб стаць адвязным зухам,
а звонку, бачу, – зноў лячу ў тартарары.

Хачу "Ферары", а скапіў пакуль на "Фэйры".
Пра Кіпр мару, а вару пусты кіпЕнь.
Заб'ю курЫцу – не магу абдзерці пер'е.
І так штотыдзень, уяўляеце, штодзень!

Ужо дайшоў, як чорны гумар да бландзінкі.
Знямог у немачы – нічога не магу!
Купіў уранні чаравікі – як з карцінкі,
а ўверач глянуў – два на левую нагу.

Пачаў лячыцца – у палаце надта цесна.
А аперацыю зрабілі – проста шык:
наркоз – агульны, а хірург, вядома ж, – месны.
Цяпер не ведаю, куды ён што прышыў.

Апошнім часам адпусціў даўгія пэйсы,
каб маладух улетку імі спакушаць.
А мне гавораць, што не выйшаў інтэрфэйсам.
Ды хоць і так! Затое добрая душа!

Пішу СЦІШАТЫ – прагну водкугаў, авацый.
Але і тут патолі, пэўна, не знайду.
Іду ў народ. А вам шчасліва заставацца –
каму на радасць, а каму і на бяду.

24.04.2014


Рецензии
Цудоўна! Люблю такое! А яшчэ сябе трошкі пазнаю: Хачу "Ферары", а скапіў... Купіў уранні чаравікі – як з карцінкі,
а ўверач глянуў – два на левую нагу.))))))
Але ж... Затое добрая душа!!!!! Поспехаў добрай душы!!!

Клавдия Семеновна   01.05.2014 17:08     Заявить о нарушении
Дзякую за ўсё! :-))

Але гэта не я ўсяго хачу -- гэта герой верша. А я... давольствуюся малым, а узношуся да нябёс.

Лаззаро   04.05.2014 18:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.