Рецензии на произведение «Папуры»

Рецензия на «Папуры» (Лаззаро)

Цудоўна! Люблю такое! А яшчэ сябе трошкі пазнаю: Хачу "Ферары", а скапіў... Купіў уранні чаравікі – як з карцінкі,
а ўверач глянуў – два на левую нагу.))))))
Але ж... Затое добрая душа!!!!! Поспехаў добрай душы!!!

Клавдия Семеновна   01.05.2014 17:08     Заявить о нарушении
Дзякую за ўсё! :-))

Але гэта не я ўсяго хачу -- гэта герой верша. А я... давольствуюся малым, а узношуся да нябёс.

Лаззаро   04.05.2014 18:24   Заявить о нарушении
Рецензия на «Папуры» (Лаззаро)

Славно написано. И вспомнился Янка Купала.
***
Што я мужык, усе тут знаюць,
I, як ёсць гэты свет вялiк,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Чытаць, пісаць я не ўмею,
Не ходзіць гладка мой язык...
Бо толькі вечна ару, сею, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку i крык,
I свята рэдка калi знаю, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Галеюць дзеці век без хлеба,
Падзёрты жончын чаравік,
Не маю грошы на патрэбу, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, —
Працую, як той вол рабочы, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, —
Бо я мужык, дурны мужык.

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!
----------------
А таксама Якуб Колас:
**
Дрэнна маё жыцце,
Ўсё ідзе не ў лад,
I крычаць мне ўсюды:
«Асадзі назад!»

Божа ты мой мілы!
Б'юся я, як гад,
Толькі ж дзе ні ткнуся —
«Асадзі назад!»

Помню, я жаніўся,
Добры быў мой сват.
К дзеўцы нос паткнулі —
«Асадзі назад!»

Дзеўка была важна,
Ды сусед Кандрат
Мне нагу падставіў —
«Асадзі назад!»

Трапіў раз у горад,
Быў якраз парад,
Лезу я наперад —
«Асадзі назад!»

У засеках пуста,
Жыта выбіў град.
— Дай, старшынька, ссуды.
— «Асадзі назад!»

Я з капейкі збіўся,
Зарабіць я рад.
— Ці няма работы?
— «Асадзі назад!»

Сам я растрапаўся,
Лезе з плеч халат.
— Памажэце, людзі!
— «Асадзі назад!»

Сына свайго ў людзі
Вывеў бы Ігнат.
— Вось мой сын, паночкі!
— «Асадзі назад!»

Хлеб прыслалі ў вёску,
Там галодных шмат.
Пруся я з мяшэчкам —
«Асадзі назад!»

Галаву я маю:
Быў бы дэпутат.
— Цэнзу ты не маеш,
«Асадзі назад!»

Праўда, што таіцца,
Быў і мой чарод;
Два разы на жыцці
Выйшаў я ўпярод.

Ўзбунтаваў я вёску.
Ой, быў цяжкі год!
Прыязджае прыстаў:
— Выхадзі ўпярод!

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя,
Даць яму ўпярод!

Альжбэта Палачанка   24.04.2014 09:00     Заявить о нарушении
"Пішу СЦІШАТЫ – прагну водкугаў, авацый.
Але нічога тут, вядома, не знайду..."

Мы дапаможам: БРАВА, Лаззаро!!!)))

Вершы   24.04.2014 13:35   Заявить о нарушении
Канешне, БРАВА, слоў няма, цудоўна верш напісаны, багатая мова.

Альжбэта Палачанка   24.04.2014 14:21   Заявить о нарушении
Дзякую, канешне, але Лаззаро тут не пры чым. Гэта ўсё мой сябяр Нік з Фэйсбуку. Я такіх дрэнных вершаў не пішу. :-)))))))

Лаззаро   24.04.2014 17:59   Заявить о нарушении
Цікава, у якія гады былі напісаны гэтыя вершы? Хто першы пачаў пісаць на гэтую тэму?

Лаззаро   24.04.2014 18:16   Заявить о нарушении
Напэўна, Францішак Багушэвіч.

А верш насамрэч цодоўны.

Альжбэта Палачанка   24.04.2014 18:53   Заявить о нарушении
Дзякую! Лічу гэта авансам. ;-)

Лаззаро   24.04.2014 21:34   Заявить о нарушении
Рецензия на «Папуры» (Лаззаро)

Да ты, баценька, паэт!!!

Пра хiрурга - у яблык!)))

Не зразумеў толькі да чаго малюнак тэкст на ім.

I што за слова - мурог?

Вершы   24.04.2014 01:36     Заявить о нарушении
Каб быць дакладным, СКАРНІК дае такі пераклад: мурава, свежее луговое сено.

Лаззаро   24.04.2014 18:14   Заявить о нарушении