Бо душа твая - мае вершы!
Што ты будзеш заўжды са мною!
Што я болей ніколі й нідзе
Дзяліць шчасця ня буду з другою!
Я пакляўся табе ў гэту ноч,
Цалаваў як твае зоры вочы,
Што кахаць буду колькі ты хоч,
Цалаваць увесь стан твой дзявочы!
Я пакляўся табе раніцой,
Як на небі зара толькі ўстала,
Што я буду заўжды толькі твой
Куды б доля мяне не загнала!
Я клянуся табе ў гэты дзень,
У дзень месяца дваццацьпершы
Я цябе не пакіну ў бядзе,
Бо душа твая - мае вершы!
Свидетельство о публикации №114042205035