Дзве пралескi, як дзве палавiнкi душы!

Дзве пралескі, як дзве палавінкі душы,
Палажыў я табе ў далоні
Я знайшоў іх у сіняй цішы
Каля возера Свіцязь сягоння.

Белы лёг паміж іх анямон
Знак пяшчоты і добрай надзеі,
Калі сэрцы атуліць нам сон,
Да жыцця ён іх зноўку сагрэе.

Няхай гэты маленькі букет
Праз гады беражэ ўспаміны,
Пра той час, як вядомы паэт
Маліў позірк у любай дзяўчыны.

Ды ня ён атрымаў позірк той,
Як нам кажуць паданні старыя
Стаў Путкамер прад аналой
Поруч з ім Верашчака Марыя.

Хай напомніць пралесак блакіт,
Роднай Свіцязі сінія хвалі,
Неба сінь і ялін малахіт,
Дзе мы шчасце ў пралесках збіралі!

Свіцязь - возера на радзіме Адама Міцкевіча ў Навагрудцкім раёне, Рэспубліка Беларусь
Марыя Верашчака - першая каханaя Адама МІцкевіча
Граф Ваўжынец Путкамер - мужык Марылі Верашчакі


Рецензии