Путь к Цели

Шлях  да  Мэты.
***
Шляхі – людзей  не  зводзяць...
Можа, толькі  зрэдку.
Ў  здарэнні  нейкім,
ці, у – неверагоддзі.
У  кожнага – шляхі  свае,
амаль  сакрэтныя...

Шляхі – людзей  не  зводзяць...
На  скрыжаваннях – сутыкаюць.
Жыццё – людзей  разносіць,
быццам  палаводдзе...
А  што ж  тады  людзей  яднае ?

Яднае  мэта ?
Можа  і  яднае...
Але ж  мяне  бярэ  сумненне –
у  кожнага  яна  свая,
няведама  якая...
Бо, Мэта –
гэта  вам  не  мода  на  адзенне.
Па  подыумах  Мэта – не  кульгае.
Не  для  паказаў  Мэта – а  Надзея...

Бывае  Мэта, для  усіх – адна...
Калі  з  людзьмі  Улада – не  у  згодзе,
і  трэба  паўставаць, супраць  Улад – Народам.
Такая  Мэта – у  Народ  людзей  яднае...
*+*
2 красавіка 2014г.


Рецензии