А людзi кажуць - гэта чары!

Я бяз цябе жыць ня змагу!
Ты ж гэта ведаеш сама.
І казак я табе ня лгу,
Бо ты мая вясна й зіма!
Бо ты маё цяпло й святло,
Ты маёй мары сіні цвет!
Ты ўсё, чаго 'шчэ ня было,
Што Бог хаваў на старасць лет!
Цябе адну заўжды хачу
Я цалаваць! І мроіць мары!
Ты гэта бачыш у ваччу
А людзі кажуць - гэта чары!


Рецензии
Так, ты свету белага ня бачыш, калі закахаўся.

Вершы   14.04.2014 13:41     Заявить о нарушении
Шчырае дзякуй за рэцензіі а таксама за заўвагі! Мне здавалася, што на мове ўжо і чытаць ніхто не будзе, але ж, дзякуй Богу, ёсць і на мове чытачы!
Творчых поспехаў Вам і усяго самага найлепшага! І з наступаючым святам святога Вялікадня!

Станислав Шастак   16.04.2014 13:40   Заявить о нарушении