Бо сэрца мне захлынецца журбою

Я  зараз не змагу ўжо без цябе,
Бо сэрца мне захлынецца журбою....
Бо пойдуць дні ўдалеч, так сабе-
Адною ды бязлікаю гурбою.

Бо ты мне сонца раніцой нясеш
З радзімага душы і сэрцу краю,
Дзе я пяшчот тваіх не бачыў меж,
І дзе заўжды адну цябе жадаю!

Дзе нам яшчэ не пелі салаўі,
І не бруіла гаваркая ручаіна,
Дзе толькі ты і я -  мы ўдваіх,
І цэлы свет  для нас дваіх - адзіна!

Не ведаю, як будзем далей  жыць,
Ці мо' жыццё на гэтым бег сканчае...,
Ды буду я душой багатварыць
Цябе адну, як сэрца ўжo сканае!


Рецензии