Жук - марак байка

Паласаты жук - дзiвак
Выхваляуся: " Я - марак."
Я, мауляу, не проста госць.
У мяне палоскi есць.
- Я з'явiуся з-за мяжы!
I жужжыць усе, жужжыць:
- Каларада! Юта! Штаты!
Што такi ужо багаты.
Што ен мае штат Аляска,
Аклахома i Небраска.
Есць Вiрджынiя яшчэ.
Сонца летняе пячэ.
Без панамы. Горач.Цяжка.
Але жук крычыць, што казка
У Амерыцы народу.
Кожны мае там свабоду.
- Дэмакратыя жыве!!!
Разышоуся, аж раве.
За жывот узяуся смоуж.
- У цябе ж палоскi уздоуж.
Ну, якi з цябе марак?
Так, заморскi небарак!
Падхапiу размову хрушч:
- Бач, наеу на бульбе тлушч!
На салодкае ты падкi.
Не палоскi маеш - складкi.
Так ад'еуся, ледь паузеш.
I навогул, многа еш.
Пааб'еу усе, як есць.
Дармаед ты, а не госць.
Так скажу табе я, прама,
Каларада, Алабама,
Плыу бы ты ужо дамоу.
Досыць тут сваiх жукоу.
Свет на iх такi багаты!
Карацей, плывi дахаты,
Калi там сапраудны рай.
I палоскi забiрай!


Рецензии
Да , вот это жуки !
Удачи и вдохновения !

Валентина Лысич   01.04.2014 23:13     Заявить о нарушении
Мир - многогранен.
И " жуков" в нем - мно-о-ого!
Тепла Вам и теплоты!

Владимир Шиманович 2   03.04.2014 08:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.