Паэтычны хулахуп

Прапаную вам свабоду –
слухаць мову й размаўляць –
і ад вершаў асалоду,
як ад мёду, атрымаць.

Ці вы згодны? Я параю
завадатара свайго.
У сасмяглым нашым краі
сёння нельга без яго.

Ён – гарэза! Хоць не першы
і не класік (гэта – факт :-)),
ды яго жывыя вершы
лечаць кому і інфаркт.

Паспяхова ліквідуюць
мноства болек і хвароб.
Не выносяць творчасць тую
ні бацыла, ні мікроб.

Ад  паэта перасмешак
гіне самы жорсткі грып.
І павучыць, і суцешыць
суперлекар – новы тып.

Твор пачуеш – не забудзеш
аніводнага слаўца.
Зацікавіліся, людзі?
А пазналі малайца?

І дзядулі, і бабулі,
і унукі, і бацькі
знаюць Віктара Жыбуля.
Ён адзін у нас такі.

Ён – паўсюдны, ён – вядомы.
З ім сустрэча – талака,
на якой безмоў’я кома
уцякае з языка.

У Жыбуля – лепшы ў свеце
паэтычны хулахуп:
і жыўцом, і ў Інтэрнэце –
зазірніце на YouTube!

9.03.2014



Віктар Жыбуль:


<iframe width="607" height="360" frameborder="0"></iframe>


А вось поўны спіс: http://www.youtube.com/results?search_query=&sm=12


Рецензии
Дзякуй за аўтара.

Вершы   21.03.2014 13:46     Заявить о нарушении
На здароўе. Чытайце і глядзіце. Віктар - харэзматычны папулярызатар беларускай мовы, таленавіты складальнік паліндромаў : http://bk.baj.by/lekcyji/litaratura/zhybul02.htm.

Вось яшчэ цікавы матэрыял: http://ru.kulturaenter.pl/болевые-точки-беларусского-литерату-2/2012/08/

Лаззаро   21.03.2014 21:04   Заявить о нарушении
Дабранач, шаноўнае спадарства! Прабачце, што турбую, але…
Паважаны спадар, Лаззаро, нажаль не ведаю Вашае імя, зайшла к Вам на старонку з захапленнем пачала чытаць Вашыя вершы і… Раптам, Маці Боская! – Што я бачу: “… лякуюць…” Прабачце, але для мяне гэта як… Салавей спяваў, спяваў… А потым: “Кар!”
Што здарылася?

З павагай,

Марина Влада-Верасень   27.03.2014 00:28   Заявить о нарушении
Прывітанне, Марына - скурпулёзны барацьбіт за чысціню мовы!!!

Вершы   27.03.2014 00:38   Заявить о нарушении
А-ёй! Дзякую, Марыначка, за пільнасць! Пасыпаю попелам галаву і выпраўляюся. :-))) Калі штосьці яшчэ заўважыце, міргніце, калі ласка. :-))))))))

А ў абарону вароны -- вершык:

Лаззаро   27.03.2014 12:47   Заявить о нарушении
Добры дзень!
Лаззаро, міргаю!;)))

"Выпраўляюць і лекуюць" - што Вы маеце на ўвазе - не разумею... Што гэта за слова "лекуюць" - растлумачце, калі ласка.

А таксама растлумачце што значыць "...разбэшчаная хэнць" вось тут у Вас:
http://www.stihi.ru/2014/02/28/3013 знайшла...

Прабачце, але мне здаецца, што ў беларускай мове няма такога слова... Ў англійскай мове ёсць падобнае слова "hence ['hens]", але яно вызначае "з гэтай пары"... Таксама гэта слова можа належыць і польскай мове... Калі не памыляюся, то яно будзе вызначаць "хачу, жадаю..." "chcieс, chcesz"...
На маю думку, Ваша публікацыя "Жыццё i смерць - ва Ўладзе языка" напісанна нядрэнна, але...

Мне здалося, што ў сваіх публікацыях Вы вельмі вольна ўжываеце словы... Пры гэтым не вельмі не клапоцячыся аб іх сэнсавай нагрузцы, каб захаваць рыфму... А гэта вельмі шкодзіць Вашым творам.
На самой справе мне падабаюцца Вашы публікацыі - ў другім выпадку прайшла б міма...

з надзеяй на разуменне...

З найлепшымі пажаданнямі,

Марина Влада-Верасень   01.04.2014 16:32   Заявить о нарушении
Дзякую, Марына, што міргнулі. Калі штосьці заўважыце ў мяне недарэчнае, папярэдзьце, калі ласка. Так, вышэйшай філалагічнай адукацыі ў мяне няма, таму часта звяртаюся да слоўнікаў і шукаю там новыя словы. Так некалі знайшлося і слова ХЭНЦЬ. Яно мне вельмі спадабалася,вось і карыстаюся. Дарэчы, яно ёсць у Інтэрнэце: http://www.google.ru/#newwindow=1&nfpr=1&q=хэнць
А слова РАЗБЭШЧАНАЯ - разбалованная. Вось і атрымліваецца - РАСПУЩЕННОЕ (ВСЕДОЗВОЛЕННОЕ) ЖЕЛАНИЕ (в данном контексте, ПОХОТЬ).

Пішыце, калі ласка, прыемна было пазнаёміцца.

Лаззаро   05.04.2014 17:20   Заявить о нарушении
Дарэчы, за слова ЛЕКУЮЦЬ прабачце, тут і сапраўды павінен быць націск на Е. Буду выпраўляць. Дзякую!

Лаззаро   05.04.2014 17:34   Заявить о нарушении
Час добры, Лаззаро!

Так-так… Вы маеце рацыю – “ хэнць” гэта “жаданне”, але яно належыць, калі не памыляюся, польскай мове… А гэта не зусім дарэчна – Вы напісалі свой твор на беларускай мове. Што датычыцца дадзенай Вамі спасылкі – яна не адчынілася, мабыць, нешта не так…

Цяпер наступнае слова “разбэшчаны” ...
Здаецца, я вам пра яго нічога не казала – к гэтаму слову
ў мяне не ўзнікла аніякіх пытанняў. Але, калі Вы лічыце ,што яго патрэбна абмяркаваць – калі ласка:
РАЗБЭШЧАНЫ – это развращенный, распущенный, аморальный… Если это же слово употребляется в отношении детей, тогда "непослушный, разбалованный…"

Мяне вельмі здзівіла тое як Вы растлумачылі сваё:
“Змяльчэў народ – разбэшчаная хэнць…”

Паспрабуйце ўнікнуць у сэнс растлумачаннага Вамі радка…
“Измельчал народ (тут працяжнік, г.зн. ідзе ўдакладненне) РАСПУЩЕННОЕ (ВСЕДОЗВОЛЕННОЕ) ЖЕЛАНИЕ (в данном контексте, ПОХОТЬ)”
Як Вы сабе гэта ўяўляеце?

Вось і адтрымліваецца, што сваю цудоўную думку Вы не змаглі данесці да чытача… І ўсё таму, што заставілі словы падпарадкавацца яе Вялікасці Рыфме, прыносячы ў ахвяру іх сэнс.

Прабачце, але мне здаецца, што Вам патрэбна тут добра папрацаваць...

Дзякую за паразуменне.

З павагай і найлепшымі пажаданнямі да Вас,

Марина Влада-Верасень   05.04.2014 19:40   Заявить о нарушении
Справа ў тым, што гэты верш -- не прыцягнуты за вушы з прасторы, а выпакутаваны асабіста мной -- у рэальным жыцці. І што такое разбэшчаная хэнць (пагугліце гэта слова) я, на жаль,цяпер ведаю. Што тут дзе выпраўляць, калі кожнае слова крычыць?

Лаззаро   05.04.2014 21:36   Заявить о нарушении
А гэта чытаецца так:

Змяльчэў народ –
разбэшчаная хэнць замест любві зняверамі ўладарыць.

Лаззаро   05.04.2014 21:38   Заявить о нарушении
"Змяльчэў народ –
разбэшчаная хэнць замест любві зняверамі ўладарыць."

Дословно

"Измельчал народ - РАСПУЩЕННОЕ (ВСЕДОЗВОЛЕННОЕ) ЖЕЛАНИЕ вместо любви извергами владеет."
?

Марина Влада-Верасень   05.04.2014 23:58   Заявить о нарушении
А ці пераклад слова ЗНЯВЕРА не чалавек, які згубіў веру?

Чалавек, які згубіў веру ў каханне і якім валодае толькі цынічная жадоба - разбэшчаная хэнць?

Але вялікі дзякуй за крытыку. У беднага Лаззаро гэта -- першыя вершы на беларускай мове, таму крытыка вельмі карысна. Пачаткоўцам трэба раўняцца і дацягвацца да сапраўдных паэтаў. Таму буду з удзячнасцю чытаць Вашы каментары. :-))))))))))))

Лаззаро   06.04.2014 09:43   Заявить о нарушении
Лаззаро, прывітанне!
“Змяльчэў народ ((тут працяжнік, г.зн. ідзе ўдакладненне) разбэшчаная (па-вашаму жадданне, юрлівасць) замест любОві (НЕ любві(!) зняверамі (у гэтым выпадку значыць, што народ і быў і ёсць “знявер – чалавек які страціў веру”) і цяпер гэтым народам як уладарыла юрлівасць так і ўладарыць… Тады ўзнікае пытанне – чаму “Змяльчэў народ”, калі ён заўсёды быў “знявер”?
Што тычыцца “…сапраўдных паэтаў”- гэта не да мяне – я ўважлівы чытач, які часам запісвае свае думкі ў вершаванай форме, часам перакладае творы знакамітых і не вельмі знакамітых паэтаў , якія ўсхвалявалі яго. Не больш за тое ...

З найлепшымі пажаданнямі,

Марина Влада-Верасень   06.04.2014 11:13   Заявить о нарушении
П.С.
Прабачце, толькі зараз убачыла, што замест "зняверами" надрукавала Вам у адказ "извергами" - гэта механічная памылка - відаць, што ўчора была вельмі стомлена...
Выбачайце мяне...)

Марина Влада-Верасень   06.04.2014 11:29   Заявить о нарушении
...Мама капае бульбу
і - я,
і - сястра,
І - брат,
І - сусед...
Колькі ж у нас гэтай бульбы?!
Бясконцая восень...

Марина Влада-Верасень   06.04.2014 14:33   Заявить о нарушении
Маеце на ўвазе тое, што мне капаць бульбу ўжо не варта? :-))))))))))))))))))))))

Дак чым больш людзей капае, тым хутчэй выкапаем. Галоўнае на затаптаць. :-))))))))))))))))))))))

Лаззаро   06.04.2014 17:09   Заявить о нарушении
Не - гэта адказ на пытанне;)

Марина Влада-Верасень   06.04.2014 17:16   Заявить о нарушении
... Тата гуляе ў покер
і - я,
і - сястра,
І - брат,
І - сусед ...
Колькі ж у нас цяпер грошай?
Пару мяшкоў ад бульбы ...)))

Вершы   07.04.2014 00:15   Заявить о нарушении
Сяргей, прывітанне!
Гэта іншае...
))))))))))))))))))))

Марина Влада-Верасень   07.04.2014 01:31   Заявить о нарушении