Каб помнiу я, як добра дома!

Сваячка мая! Бог цябе мне знайшоў,
Каб помніў я, як добра дома!
Бо дзе я ні ехаў, і дзе ня ішоў,
Было ўсё табою вядома!

Каб зноўку я ўспомніў лясы і палі
Радзімы маёй паўзабытай.
Каб мары дадому мяне давялі
Сцяжынкай, табою прабітай!

Каб ты, як і маці Літва-Беларусь,
У сэрцы б жылі заўсёды,
Як клятва, што к вам, хоць па смерці вярнусь,
Праз межы, і мілі, і годы!


Рецензии