Мiраж

Кахання міраж
пагуляў і са мною:
з’явіўся як сонейка лік –
ды, ўвёўшы у раж,
абнядоліў маною:
завёў у пустыню і знік.

І кінуў мяне –
недалюбу-зняверу –
у пекле зямным назаўжды –
нібыта ў труне –
без надзеі і веры,
без хлеба і кроплі вады,

без мілых вачэй –
невычэрпных, як нетры,
і ўсмешкі – світальнай зары...

Усё гарачэй
і пясок, і паветра,
і сэрца асклепкі ўнутры…

Канаць ад пакут?
Ці не лепей на плаху,
чым гэткая жорсткая смерць?
Навошта я тут –
недабітая птаха?
Без крылаў ці можна ўзляцець?


Схілю галаву.
Задыхнуся  адчаем.
І раптам выснову звяжу:

ды я й не жыву! –

я дагэтуль чакаю…

вяртання
свайго
міражу...

4.03.2014


Рецензии
Прывітанне, Лаззаро!

Не чытаецца - пяецца.
Хоць сумлівы гэты спеў...

Кранае.

Дзякую.
.

Гэтую тэму калісьці я знайшла ў А.Сядзельнікава.
Наогул, творы вышэй названага аўтара мне падабаюцца - ў іх прысутнічае Душа...
Ягоны твор "Ты позови" урадзіў сваёй чысцінёй і прыгажосцю...
Пераклад з расейскай мовы на родную прайшоў на адным дыханні...

Паглядзіце, калі ласка.

Плача дождж
http://www.stihi.ru/2013/06/03/322

Вашы меркаванні?
Дзякую.

Марина Влада-Верасень   28.06.2014 12:44     Заявить о нарушении
Не зусім зразумела Ваш жэст...

http://www.stihi.ru/rec.html?2014/06/28/5106

Марина Влада-Верасень   28.06.2014 14:34   Заявить о нарушении
Зацікавіў і Ваш пераклад, і сам верш. І захацелася паспрабаваць у перакладзе сябе. Але, пэўна, гэта — не маё.

:—))))

Лаззаро   28.06.2014 14:59   Заявить о нарушении
Дзякую за добрыя словы!

Лаззаро   28.06.2014 15:12   Заявить о нарушении
Чаму не Вашае?

Усё нядрэнна - тым больш, што гэта экспромт...

Вось мелодыя верша "збегла" ад Вас - гэта, як кажуць "відаць няўзброеным вокам"

Але сэнс застаўся!

Але...
Я не аб тым...
Мне хацелася пачуць Вашы меркаванні наконт твора А.Сядзельникава і майго перакладу.

Дзякую.

Марина Влада-Верасень   28.06.2014 15:15   Заявить о нарушении
На жаль, з маім нулявым перакладніцкім вопытам не магу меркаваць аб якасці перакладу, але пачуцці ўхоплены цалкам.
Віншую!

Лаззаро   28.06.2014 15:26   Заявить о нарушении
Дзякую.

Прабачце, але мне здалося, што Вы не зусім пачатковец у вершаванай творчасці - бачна.
Таму і спыталася...

Вашыя апошнія творы выклікаюць павагу.
З удзячнасцю і найлепшымі пажаданнямі,

Марина Влада-Верасень   28.06.2014 15:39   Заявить о нарушении
Дзякую за добрыя словы!

Лаззаро   29.06.2014 11:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.