В память Рыгора Барадулина, Поэта и Человека

**Сёння – 2 сакавіка 2014 года, у  узросце  79 год, памёр
Народны  Паэт  Беларусі  - Рыгор  Барадулін.
***
У  Памяць  Рыгора  Барадуліна, Паэта  і  Чалавека.
 
Жыў  на  Краіне  Чалавек.
Турбоціў  нас  сваімі  Вершамі…
Пісаў – дарослым, і  малЕнькім.
Радзіме – прысвячаў,
па-першаму…

Радзіма – гэта  не  краіна,
Радзіма – наш  жыццёвы  Век…
Ён  сьвята  верыў – што  павінен,
усё  аддаць  Сваёй  Радзіме,
Усё – што  можа  Чалавек…

Ён  не  сядзеў  у  кабінетах,
ў  цяпле  складаючы  радкі.
Радзімы  Мову  нёс  па  Сьвету !
Ад  Бога  будучы  Паэтам,
распавядаў –
жывуць  як  зямлякі…

І  вось,
няма,
як  чалавека…
Але, жыве – Паэт  і  Чалавек !
Няхай жа, Век  ідзе  за  Векам,
Ён, з  намі  і  нашчадкамі – навек !
*+*
2 сакавіка 2014г. …22 гадзіны,35 хвілін… Менск, Беларусь…

**(краіна – страна; турбоціў – беспокоил,тревожил; дарослым – взрослым; прывсвячаў – посвящал; па-першаму – во  первых; Радзіма – Родина; жыццёвы – жизненный; павінен – обязан,должен;  складаючы –составляя;  радкі – строчки; Радзімы  Мову – Язык  Родины; па  Сьвету – по  Миру; распавядаў – вёл  рассказ; няхай жа – и  пусть; і  нашчадкамі – и потомками).
***
Добавлю  давнее Стихотворение Барадулина.
Прочтите... Как  это Стихотворение АКТУАЛЬНО СЕГОДНЯ...
***
БОЖА, ПАСПАГАДАЙ  УСіМ.
 
Божа, паспагадай  усім, –
I  магутнаму,  і  слабому,
I  відушчаму,  і  сляпому,
Каб  у  згодзе  жылося  ім.

Божа,  паспагадай  усім, –
Каб  вайной  не  йшоў
Брат  на  брата,
Каб  ржавела  сякера  ў  ката,
Каб  вячэраю  пахнуў  дым.

Божа,  паспагадай  усім, –
Каб  цяплелі  пагляды  людзкія,
Каб  у  старца  не  кралі  кія,
Нічыіх  не  кралі  Радзім.

Да  любові,  да  чысціні,
Да  святла,  да  святога  ўлоння,
Усявышні,  і  заўтра  і  сёння
Заблуканыя  душы  вярні!
 *+*
Рыгор Барадулін.


Рецензии
вечная памяць!

Владимир Васильков   04.12.2014 11:54     Заявить о нарушении