Славянскае каханне

Лятуць гады, бы ў небе хмары,
Забылa памяць даўні час...
Адно былых пачуццяў чары
Паданні збераглі для нас.

Аб іх складаюцца быліны
І ажываюць дзеі зноў,
Ўстаюць палацамі руіны,
Дзе ціш самотных курганоў...

З'яўляе памяць чалавеча
Жарсцей былых дух валявы,
Век залаты - Сярэднявеча,
Радзімы нашае - Літвы.

Сплылі з гадамі ў Лету мары
Згас Радзівілаў слаўны род,
Паданне ж аб жыцці Барбары
Збярог у памяці народ.

Кахання гаючая сіла
І смерці змрок перамагла;
Барбара з роду Радівілаў
Жывой паўстала, як была.

Зноў ружавеюць вусны, шчокі,
Зялёна светлы промень воч,
Над імі вейкі, як аблокі,
Цямнеюць густа, нібы ноч.

Узлятаюць ластаўкамі бровы,
Льняны валосся вадаспад
Сцякае хваляй на абновы,
Ўзлятае з ветрыкам назад.

Дачушка Юры Радзівіла
Ў 17 вёсен - удава.
Знянацку мужа смерць скасіла,
Ды бацьку любага спярва.

Адна ад вечных думак схрона,
Што час праходзіць залаты, -
Палац яе ў Геранёнах,
Ды Мікалаі - два бараты.

Бо век жаночы - ой кароткі,
Чуць расцвіла і пад вянец.
І пойдуць дзеці, мамкі, цёткі
І вольнаму жыццю канец.

А удаву ці хто прыкмеце?
Ці век, як Бог дасць  дажываць?
Ці нарачоны ёсць на свеце?
Ці дасць Бог ёй яго кахаць?

Ў палаца гмаху, бы ў палоне,
Замкнуўшыся жыві адна,
А на двары ў Герахёнах
Квітнее ды бурліць вясна.

Лятуць на кветкі бордза пчолкі,
Стракозы, шэрсні, матылі.
На небе мост паўстаў з вясёлкі,
Каб хмары з рэчкі піць маглі.

Дзе, як схаваць пачуцці, мроі?!
Як адрынуцца чорных дум,
Калі жыццё тваё былое
З'яўляе кожны кут і шум?

І ў адзіноце несканчона
Жыцце былое паўстае
Ў роднай Вільні ксёндз з амвона
Бацькоў вітае і яе


Рецензии