А Архангел Гавриил - здесь ни при чём

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
А  Архангел  Гаўрыіл  тут  ні  пры  чым.
***
Няведама, 
якім  пуцём  здарылась  гэткае…
Вядома  толькі – абышлося  тут, 
бяз  Божжага  ўмяшання.
А  нарадзіла  сушчаство 
адна  бязмужняя  кабета,
і  выдзеліла  сушчаству-дзіцёнку  кут –
каб  не  ў  сараі  рос, а  ў  памяшканні.

Няведама,
спакусіў  хто  кабету  у  пацёмках…
Вядома  толькі – вінаваты  ў  гэтым,
не  архіангел  Божжы  Гаўрыіл.
Бо,  клікалі б  тады, Гаўрылавіч, дзіцёнка…
Яшчэ, ў  той  Час, не  назіралась  аніякае  каметы,
і  аніякія  валхвы,кабете  –
дароў  ніякіх  не  дарылі…

Няведама,
чаму  і  хто  яго  ў  дзяцінстве  навучаў…
Ну, гэтага  дзіцёнка, ад  голуба  зачатага,
Вядома  толькі,
што  ня  голуб жа – раз  бацькі  не  былО…
Бо, вельмі  зырка, 
дзе-што  скрасьці, падмячаў.
Па  мелачы, спачатку,
а  ўзрос – пагроб  усё  к  сабе,
як  памяло…

Няведама,
што  далей  будзе  з  ім  такое…
Карысьці ж  ад  яго –
ну, разьві  што  ўгнаіць  зямельку, хоць  нямнога…
Вядома  толькі,
што  народ  на  Беларусі  непакоіць
главенцтва  сушчаства –
якое ж, бачна  ўсім, з’явілась  знекуль,
ды, не  ад  Бога… 
*+*
1  Лютага 2014 г.

 


Рецензии